Задачы і функцыі аддзела статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва

ЗАДАЧЫ:

ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал;

фарміраванне і забеспячэнне афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал карыстальнікаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

падрыхтоўка і распаўсюджванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал.

ФУНКЦЫІ:

арганізоўваць і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал;

ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканальванні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал;

праводзіць работу па забеспячэнні рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал, указаннямі па іх запаўненню ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце па адрасах, указаных у гэтых формах і (або) прадстаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал;

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

даваць неабходныя растлумачэнні аб выкарыстанні метадалогіі фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і неабходную інфармацыю аб агульных змяненнях у статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал у сродках масавай інфармацыі;

забяспечваць:

роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

прымяненне адзіных стандартаў у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і агульнадзяржаўных класіфікатараў тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, якія выкарыстоўваюцца ў дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;

захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;

фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;

падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне) матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

падрыхтоўваць і прадстаўляць аддзелу зводнай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення для падвядзення вынікаў работы аддзелаў статыстыкі раёнаў Мінскай вобласці матэрыялы, якія характарызуюць іх работу па статыстыцы будаўніцтва і інвестыцый у асноўны капітал;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by
ГСУ Мінскай вобл. у Instagram https://www.instagram.com/minobl.belstat Telegram https://t.me/GSU_Minobl Twitter https://twitter.com/GSU_Minobl